У Польшчы ў выніку моцных дажджоў многія дамы былі затопленыя, некаторыя дарогі непраходныя або рух на іх абцяжараны.
Рэзка вырас узровень рэк на паўднёвым-усходзе краіны.
У многіх месцах стан рэк павялічыўся прыкладна на метр.
Найбольш складаная гідралагічная сітуацыя на поўдні Польшчы, у Малапольскім ваяводстве. Жыхары некалькіх раёнаў Кракава панеслі вялікія страты, – распавёў малодшы капітан Гжэгаж Тшэцяк (Grzegorz Trzeciak) з Генеральнага штаба Дзяржаўнай пажарнай службы
- З 415 выклікаў у Малапольшчы ажно 80 працэнтаў датычыліся Кракава, у раёнах Подгужэ, Сьрудмесце, Кроводжа і Бежанув. У апошнім адбыўся пераліў вады з ракі Серафа, і, такім чынам, навакольныя дамы былі затопленыя.
Дзеянні пажарнікаў заключаліся ў асноўным у адпампоўванні вады з затопленых вуліц, гаражоў і падвалаў, а таксама расчысткі вонкавай каналізацыі.
яс