Беларуская Служба

Польская каманда заняла 17-ае месца ў нацыянальным заліку Алімпіяды ў Токіа

09.08.2021 10:05
Каманда Польшчы заваявала ў сталіцы Японіі 14 медалёў: 4 залатых, 5 сярэбраных і 5 бронзавых. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneChaay_Tee/shutterstock

Учора, 8 жніўня завяршыліся ХХХІІ Алімпійскмя гульні. Для польскіх спартоўцаў Алімпійскія гульні ў Токіа былі лепшымі ў XXI стагоддзі, – кажа старшыня Польскага алімпійскага камітэта Анджэй Красніцкі. Старшыня НАК Польшчы падкрэсліў, што гульні ў Токіа былі выключна паспяховымі для польскіх спартоўцаў.

Нацыянальная каманда Польшчы заваявала ў сталіцы Японіі 14 медалёў: 4 залатых, 5 сярэбраных і 5 бронзавых. Такім чынам палякі занялі 17-ае месца ў агульным нацыянальным заліку.

Летнія Алімпійскія гульні ў сталіцы Японіі першапачаткова павінны былі адбыцца ў 2020 годзе, але праз пандэмію каранавіруса іх перанеслі на 2021 год. Спаборніцтвы спартсменаў упершыню ў гісторыі праходзілі без удзелу гледачоў. Напрыканцы жніўня ў Токіа распачнуцца Паралімпійскія гульні.

iar/эж


Паляк заваяваў залаты медаль па хадзе на 50 кіламетраў

06.08.2021 07:57
Давід Тамаля (Dawid Tomala) заваяваў залаты алімпійскі медаль па хадзе на 50-кіламетраў на Алімпіядзе ў Токіа.

Польскія байдарачніцы заваявалі алімпійскую бронзу

07.08.2021 09:19
Першае месца ўзяла Венгрыя, сярэбраны медаль заваявалі беларускі.