Беларуская Служба

Міністр адукацыі Польшчы выступіў супраць прымусовай вакцынацыі настаўнікаў

09.08.2021 11:22
У Польшчы супраць каранавіруса цалкам прышчэплена 17 млн 863 тысячы жыхароў Польшчы.
Ілюстрацыя Фота: PAP/EPA/BIONTECH SE / HANDOUT

Міністр адукацыі Пшэмыслаў Чарнэк выступае супраць увядзення абавязку па вакцынацыі настаўнікаў. Паводле падлікаў міністэрства, прышчапіліся ўжо каля 80% настаўнікаў:

- Непрышчэпленыя настаўнікі, не зрабілі гэта паводле сур'ёзных прычын – медычныя супрацьпаказанні, альбо яны ўжо перанеслі гэту хваробу. Мы зʼяўляемся прыхільнікамі вакцынацыі, заклікаем зрабіць гэта. Аднак мы выключаем магчымасць абавязковай вакцынацыі для настаўнікаў. Што тычыцца дзяцей, мы не збіраемся дзяліць іх на прышчэпленых і непрышчэпленых.

Міністр Чарнэк дадаў, што на дадзены момант разглядаецца сцэнар вяртання вучняў да стацыянарнага навучання ўжо з 1 верасня. Міністэрства адукацыі выдзеліць каля 100 мільёнаў злотых (прыкладна 22 млн еўра) на абсталяванне, якое дазволіць захаваць у школах эпідэмічныя абмежаванні.

Станам на панядзелак 9 жніўня ў Польшчы супраць каранавіруса цалкам прышчэплена 17 млн 863 тысячы жыхароў Польшчы.

iar/эж

Больш  за 17,1 мільёна палякаў цалкам прышчэпленыя супраць каранавіруса

28.07.2021 15:33
Тым часам у Польшчы павялічваецца колькасць новых выпадкаў хваробы.

Прэм'ер Польшчы: Пакуль мы заахвочваем вакцынавацца

31.07.2021 15:16
 У той жа час ён не выключыў, што могуць спатрэбіцца новыя абмежаванні.

Расце колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў Польшчы

04.08.2021 11:09
У Польшчы поўны цыкл вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі амаль 17,5 мільёна чалавек.

Як наша цывілізацыя змагалася з эпідэміямі ў мінулым

04.08.2021 16:46
Адной з першых эпідэмій у свеце была эпідэмія чумы, якая закранула Візантыйскую Імперыю і яе сталіцу Канстанцінопаль у 541-542 гадах.