Беларуская Служба

Як наша цывілізацыя змагалася з эпідэміямі ў мінулым

04.08.2021 16:46
Адной з першых эпідэмій у свеце была эпідэмія чумы, якая закранула Візантыйскую Імперыю і яе сталіцу Канстанцінопаль у 541-542 гадах.
Grafika ilustracyjna
Grafika ilustracyjnashutterstock.com/matrioshka

Папулярны польскі партал Onet паведамляе, што пандэмія каранавіруса працягваецца ўжо некалькі месяцаў. І хоць актуальна некаторыя дзяржавы змагаюцца з чацвёртай хваляй эпідэміі, то самае горшае ўжо за намі. Вакцынацыя прыносіць вынікі, але ці гэта азначае, што мы на добрым шляху да заканчэння пандэміі? Рэсурс вырашыў зірнуць у гісторыі і напісаць пра тое, як закончыліся іншыя вялікія эпідэміі. У якасці прыкладу прывядзём чуму.

Лічыцца, што адной з першых эпідэмій у свеце была эпідэмія чумы, якая закранула Візантыйскую Імперыю і яе сталіцу Канстанцінопаль у 541-542 гадах. Хвароба трапіла ў Візантыю разам са збожжам з нядаўна заваяванага Егіпта. У збожжы было шмат пацукоў і блох, якія разносяць заразу. З Канстанцінопаля хвароба пашырылася на Еўропу, Азію, Паўночную Афрыку і Аравію, забіўшы, як ацэньваецца, ад 30 млн да 100 млн людзей, што складае 25-50% тагачаснай папуляцыі.

Але тады чума не адступіла, бо мутацыя чумнай палачкі з’явілася ў Цэнтральнай Азіі ў 14-м стагоддзі, распаўсюдзіўшыся пазней праз Міжземнае мора на Еўропу. Тады чума забіла 75-200 млн чалавек, што складае 30-60% папуляцыі. Тагачасныя медыцынскія веды не дазвалялі адкрыць прычыны хваробы, але людзі заўважылі, што хвароба перадаецца праз блізкі кантакт. І менавіта тады ўпершыню з’явілася паняцце каранціна, які хутка пачаў прыносіць вынікі, прывёўшы да запавольвання ў распаўсюджванні хваробы. Чума вярталася ў Еўропе ажно да 18-га стагоддзя, але эпідэміі мелі выключна мясцовы характар. Хвароба надалей існуе, часам здараюцца яе выпадкі ў Азіі. Апошнія паведамленні пра адзінкавыя выпадкі чумы паходзяць з мінулага году з Манголіі, паведамляе партал Onet.


вс