Беларуская Служба

Польшча патрабуе, каб Deutsche Welle выбачылася за хлуслівую фармулёўку «польскія гета»

10.08.2021 10:21
Спосаб выпраўлення гэтай крыўднай для палякаў фармулёўкі, апублікаваны раней нямецкай рэдакцыяй не здавальняе польскага боку.
      .
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык.Piotr Wawrzyk/fot.PR24/MS

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык(Piotr Wawrzyk) заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што Польшча патрабуе, каб Deutsche Welle выбачылася за выкарыстанне хлуслівай фразы «польскія гета». Спосаб выпраўлення гэтай крыўднай для палякаў фармулёўкі, апублікаваны раней рэдакцыяй, не здавальняе польскага боку:

– Прашэнне прабачэння, з якім пачаткова выступіла Deutsche Welle таксама не задавальняе, паколькі спасылаецца на геаграфічныя аспекты, то бок насамрэч з’яўляецца паўторам хлуслівых меркаванняў з артыкула. Калі мы не пачуем адназначнага прашэння прабачэння, то звернемся ў суд. Адсутнасць рэакцыі на гэткія сітуацыі прывядзе да іх паўтору.

Нагадваем, у мінулую сераду ў заяўцы інтэрв'ю на тэму гісторыі руху супраціву сярод габрэйскіх жанчын, Deutsche Welle выкарыстала фармулёўку «польскія гета». Гэта выклікала рашучы пратэст з боку польскай дыпламатыі і Музея «Аўшвіц».

аз