Беларуская Служба

У Польшчы расце колькасць новых выпадкаў каранавіруса

14.08.2021 15:33
З пачатку сакавіка 2020 года пацверджана больш за 2,88 млн выпадкаў заражэння каранавірусам
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Alexandros Michailidis

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў суботу, 14 жніўня, што за апошнія суткі зафіксавана 211 новых выпадку заражэння каранавірусам. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя два пацыенты. Самая вялікая колькасць новых заражэнняў зафіксавана ў Падляскім, Сілезскім і Мазавецкім ваяводствах.

Агулам у Польшчы з пачатку сакавіка 2020 года пацверджана больш за 2,88 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, а таксама больш за 75 тыс. смяротных зыходаў.

Што тычыцца вакцынацыі, то дзве дозы прышчэпкі супраць каранаівруса атрымалі 17,4 млн жыхароў Польшчы (насельніцтва краіны складае 38 млн чалавек).

iar/эж

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Як наша цывілізацыя змагалася з эпідэміямі ў мінулым

04.08.2021 16:46
Адной з першых эпідэмій у свеце была эпідэмія чумы, якая закранула Візантыйскую Імперыю і яе сталіцу Канстанцінопаль у 541-542 гадах.