Беларуская Служба

За тыдзень новых выпадкаў каранавіруса стала больш на 30%

10.09.2021 14:37
Да таго моманту, калі будзе зарэгістравана тысяча новых выпадкаў інфікавання, урад Польшчы не мае намеру ўводзіць новых эпідэмічных абмежаванняў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Alexandros Michailidis

За мінулыя суткі было выяўлена 528 выпадкаў заражэння каранавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 8 пацыентаў. У параўнанні з мінулым тыднем колькасць новых выпадкаў інфікавання вырасла на 30%. Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч адзначыў, што рост новых выпадкаў інфікавання выкліканы большай актыўнасцю палякаў.

Агулам, пачынаючы з сакавіка 2020 года, у Польшчы аднатавана 2 млн 893 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам, ад гэтай хваробы памерлі 75 417 жыхароў Польшчы.

Да таго моманту, калі будзе зарэгістравана тысяча новых выпадкаў інфікавання, урад Польшчы не мае намеру ўводзіць новых эпідэмічных абмежаванняў. Магчымыя абмежаванні могуць быць уведзеныя ў асобных рэгіёнах і будуць залежаць ад колькасці жыхароў і ўзроўню вакцынацыі.

iar/эж

19 млн палякаў цалкам прышчэплены супраць каранавіруса

09.09.2021 16:21
У Польшчы было зроблена ў агульнай складанасці 36 млн 605 тысяч прышчэпак ад COVID-19.