Беларуская Служба

Учора польскія памежнікі прадухілілі 230 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

15.09.2021 12:27
З пачатку верасня былі зафіксаваныя больш за 2 700 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
- .
Польска-беларуская мяжа.Autorstwa Beentree - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4467391

Учора польская Памежная служба прадухіліла 230 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Памежнікі затрымалі 4 асобы, якія дапамагалі мігрантам у незаконным перасячэнні мяжы. Гэта грамадзянін Бельгіі турэцкай нацыянальнасці, грамадзянін Турцыі з нямецкім відам на жыхарства, грамадзянін Італіі і паляк.
Прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска(Anna Michalska) паведаміла, што затрыманым можа пагражаць да 8 гадоў пазбаўлення волі:

-Апрача таго затрыманыя іншаземцы, якія легальна знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы, абавязаныя неадкладна пакінуць краіну. У сваю чаргу ў дачыненні да іншаземцаў, якія не з’яўляюцца грамадзянамі краінаў-членаў Шэнгенскай зоны і ЕС, была выдадзеная забарона на ўезд у Шэнгенскую зону тэрмінам на 5 гадоў.

З пачатку верасня памежнікі зафіксавалі больш за 2 700 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

IAR/аз

Мінабароны: Надзвычайнае становішча прывяло да скарачэння колькасці правакацый на польска-беларускай мяжы

14.09.2021 09:08
Палякі пабудавалі на мяжы з Беларуссю амаль 60 кіламетраў плота і 140 кіламетраў агароджы з калючага дроту.

У жніўні польскія памежнікі прадухілілі больш за 6 тыс. спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы

14.09.2021 12:15
Польская Памежная служба прадухіліла ў панядзелак 249 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.