Беларуская Служба

82 гады таму, 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія напала на Польшчу

17.09.2021 09:31
Такім чынам, былі рэалізаваны палажэнні сакрэтнага пратакола пакта Молатава-Рыбентропа.
    , 17  1939 .
Чырвоная армія наступае на Польшчу, 17 верасня 1939 г.фота: wikipedia/domena publiczna

Сёння спаўняецца 82-ая гадавіна нападзення Савецкага Саюза на Рэспубліку Польшча. Гэта было наступства злачыннай палітыкі Сталіна ў адносінах Польшчы. 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія ўвайшла на ўсходнія землі краіны. Такім чынам, былі рэалізаваны палажэнні сакрэтнага пратакола пакта Молатава-Рыбентропа, у якім Германія і СССР падзялілі паміж сабой свае сферы ўплыву.

Наступствам дамоўленасці паміж Гітлерам і Сталіным стаў падзел Польшчы, якой ніхто не прыйшоў на дапамогу. Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі нагадвае, што лідар Савецкага Саюза Юзэф Сталін з сярэдзіны 1930-х гадоў праводзіў палітыку, накіраваную на генацыд палякаў.

- 17 верасня з'яўляецца адной з самых трагічных датаў у польскай гісторыі. Гэта было наступства дзейнасці злачыннай камуністычнай сістэмы. Тады акупантамі было захоплена звыш паловы польскай тэрыторыі – 52% земляў было адабрана ў Польшчы ў выніку пагаднення паміж Гітлерам і Сталіным. Гэтая дамоўленасць была рэалізаваная з першага па сямнаццатага верасня 1939 года.

17 верасня 1939 г. Польшча была падзелена на дзве часткі – нямецкую і савецкую. Тады пачаўся перыяд, калі Польшча на працягу дзясяткаў гадоў была пазбаўлена незалежнасці.

І Трэці райх, і СССР, акрамя тэрытарыяльнага заваявання краіны, ажыццяўлялі план знішчэння інтэлігенцыі і паступовага генацыду польскай нацыі.

Савецкі Саюз заняў тэрыторыю Польшчы плошчай амаль 200 тысяч квадратных кіламетраў, на якой пражывала каля 13 мільёнаў чалавек. Сярод іх было каля 5 мільёнаў палякаў, астатнія – украінцы, беларусы і габрэі.

IAR PR/нг