Беларуская Служба

За суткі польскія памежнікі зафіксавалі 259 спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы

26.09.2021 10:26
Былі арыштаваныя 18 нелегальных мігрантаў. Астатніх мігрантаў памежнікі развярнулі назад у Беларусь.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneTwitter/Straż Graniczna

Учора польская Памежная служба зафіксавала 259 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Былі арыштаваныя 18 нелегальных мігрантаў. Іншыя спробы былі прадухіленыя. Сярод затрыманых 17 грамадзян Ірака і адзін грамадзянін Конга.

Акрамя таго, за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя 6 замежнікаў: трое грамадзян Ірака, адзін – Індыі, адзін – Сірыі і адзін – Расіі.

На мяжы з Беларуссю з пачатку месяца памежная служба прадухіліла больш за 5 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

IAR/аз

Польшча дэпартавала першых іншаземцаў за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы

22.09.2021 12:27
Толькі ўчора за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы былі затрыманыя чарговыя чатыры асобы, у асноўным іншаземцы.

Палякаў непакояць беларускія снайперы на мяжы

23.09.2021 10:31
Мы будзем уважліва сачыць за сітуацыяй, заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

Польскія памежнікі атрымалі сучасную тэхніку для назіранні за мяжой

23.09.2021 15:31
За апошнія суткі 243 мігранты спрабавалі незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі.