Беларуская Служба

Прэзідэнт падзякаваў польскім алімпійцам

12.10.2021 09:32
«Я хацеў бы падзякаваць вам за ўсе медалі, але я таксама хачу падзякаваць усім членам алімпійскай сям'і за іх адданасць спорту»
 .      , , 11  2021
Прэзідэнт А. Дуда падчас урачыстай цырымоніі падзякі алімпійцам, Варшава, 11 кастрычніка 2021 года PAP/Piotr Nowak

На ўрачыстай цырымоніі ў Варшаве, 11 кастрычніка прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў польскім спартоўцам, якія, паводле яго, апраўдалі і перасягнулі чаканні заўзятараў на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Польскія спартсмены прывезлі дадому 14 медалёў, чатыры залатых, пяць сярэбраных і пяць бронзавых. Летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа праходзілі з 23 ліпеня па 8 жніўня. Алімпіяда была перанесена з 2020-га на 2021 год праз эпідэмію каранавіруса.

Вынік польскай зборнай стаў лепшым алімпійскім выступленнем краіны ў гэтым стагоддзі, Польшча заняла 17-ае месца ў агульнай табліцы ў Токіа.

«Я хацеў бы падзякаваць вам за ўсе медалі, але я таксама хачу падзякаваць усім членам алімпійскай сям'і за іх адданасць спорту», заявіў Анджэй Дуда ў панядзелак увечары.

Агулам за Польшчу на летніх Алімпійскіх гульнях у Японіі спаборнічалі 210 спартоўцаў. Яны выступалі ў 28 алімпійскіх відах спорту. У склад алімпійскай зборнай Польшчы ў Токіа таксама ўваходзіў кантынгент з больш чым 200 трэнераў, лекараў, фізіятэрапеўтаў і іншага персаналу.

На ўрачыстай цырымоніі прэзідэнт Дуда выказаў спадзяванне, што наступныя летнія Алімпійскія Гульні ў 2024 годзе ў Парыжы пройдуць паводле плану, а свет вернецца да «нармальнага стану» пасля пандэміі каранавіруса.

iar/эж


Польская каманда заняла 17-ае месца ў нацыянальным заліку Алімпіяды ў Токіа

09.08.2021 10:05
Каманда Польшчы заваявала ў сталіцы Японіі 14 медалёў: 4 залатых, 5 сярэбраных і 5 бронзавых. 

Для Польшчы Алімпійскія гульні ў Токіа былі лепшымі ў бягучым стагоддзі

09.08.2021 17:59
14 медалёў – гэта вынік Польшчы на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Зборная Польшчы паляцела ў Токіа на Паралімпійскія гульні

17.08.2021 16:31
Паралімпійскія гульні стартуюць 24 жніўня і працягнуцца да 5 верасня.