Беларуская Служба

Паводле прэзідэнта, плот на мяжы з Беларуссю неабходны

25.10.2021 15:32
Паводле кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі, прэзідэнт гатовы ўхваліць будаўніцтва сцяны як мага хутчэй.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павел Солях(Paweł Soloch) сказаў, што, на думку прэзідэнта Анджэя Дуды, плот на мяжы з Беларуссю з’яўляецца неабходным.

Госць Першай праграмы грамадскага Польскага радыё дадаў, што прэзідэнт гатовы ўхваліць будаўніцтва сцяны як мага хутчэй:

- Прэзідэнт лічыць, што гэта правільнае рашэнне. Калі толькі заканадаўчыя працэдуры будуць завершаныя, ён падпіша закон як мага хутчэй. На фільмах, якія можна паглядзець у сеціве, бачна, як прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў нішчаць цяперашнюю часовую агароджу. Гэта паказвае, што пастаянны плот на мяжы, на жаль, неабходны.

На гэтым тыдні Сенат павінен разгледзець спецыяльны закон аб будаўніцтве агароджы на мяжы з Беларуссю. Калі вышэйшая палата польскага парламента прыме яго без паправак, то дакумент будзе перададзены ў Канцылярыю прэзідэнта для подпісу. У іншым выпадку закон вернецца ў Сейм.

IAR/аз

Два польскія жаўнеры былі параненыя агрэсіўнымі мігрантамі на мяжы з Беларуссю

25.10.2021 11:45
Жаўнеры дапамаглі затрымаць групу з каля шасцідзесяці мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу.