Беларуская Служба

PKN Orlen зафіксаваў значны рост прыбытку

28.10.2021 13:13
Між тым, продажы выраслі на 2%, паводле фінансавых вынікаў кампаніі за 3 квартал 2021 года.
Rafineria PKN Orlen - Zdjęcie ilustracyjne.
Rafineria PKN Orlen - Zdjęcie ilustracyjne.PKN Orlen, materiały prasowe

Польскі нафтагазавы канцэрн PKN Orlen паведаміў, што яго прыбытак да выліку падаткаў і амартызацыі склаў 4,3 млрд польскіх злотых (930 млн еўра) у трэцім квартале гэтага года, і павялічыўшыся на 2,3 млрд польскіх злотых (500 млн еўра) у параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года. Кампанія зафіксавала рост выручкі, на 52% у гадавым вылічэнні

Між тым, продажы выраслі на 2%, паводле фінансавых вынікаў кампаніі за 3 квартал 2021 года.

PKN Orlen на чале з генеральным дырэктарам Даніэлем Абайткам паведаміў, што рост даходаў у асноўным быў абумоўлены павышэннем цэнаў на нафтаперапрацоўчую і нафтахімічную прадукцыю, выкліканы рэзкім ростам цэнаў на нафту на працягу апошніх 12 месяцаў.

На долю нафтаперапрацоўкі, нафтахіміі і энергетыкі прыйшлося 75% прыбытку, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Польскага нафтагазавага канцэрна Orlen.

pap/эж

81 % палякаў лічаць барацьбу за клімат самай вялікай праблемай XXI стагоддзя

27.10.2021 19:12
Адметна, што жыхары Польшчы даволі песімістычна ўспрымаюць здольнасць сваёй краіны хутка правесці зялёную трансфармацыю гаспадаркі.

Хутчэй за ўсё цэны паліва ў ЕЗ растуць у Польшчы

27.10.2021 14:14
У Румыніі цэны падскочылі на 29%, а ў Люксембургу аж на 30%.