Беларуская Служба

«Смерць гэтых людзей будзе запісана ў нашай гісторыі». Зварот да салдат і памежнікаў [WIDEO]

02.11.2021 16:44
Відэаролік быў створаны па ініцыятыве «Мы грамадзяне» (My Obywatele).
Migranci w białoruskiej strefie przygranicznej
Migranci w białoruskiej strefie przygranicznejForum/Michal Kosc

Былыя вайскоўцы і актывісты звяртаюцца да салдат і афіцэраў памежнай аховы Польшчы з просьбай аб гуманных паводзінах у дачыненні да мігрантаў на польска-беларускай мяжы.

Відэазвароты публікуе Gazeta Wyborcza

– На нашай усходняй мяжы адбываюцца кепскія рэчы, якія шкодзяць чалавечай годнасці, а часта і гонару салдат, – кажа Вальдэмар Скшыпчак (Waldemar Skrzypczak), генерал польскіх узброеных сіл у запасе, былы намеснік міністра нацыянальнай абароны.

– Людзі, якія прыязджаюць у нашу краіну з просьбай аб міжнароднай абароне, паміраюць, – дадае Яніна Ахойска (Janina Ochojska), прэзідэнт Польскай акцыі гуманітарнай.

– Я ведаю, што ў вас ёсць загады. Я разумею гэта, але перакананы, што многія з вас, гледзячы ў плачучыя вочы дзяцей, іх часцей за ўсё маладых маці, ці маладых хлопцаў, якія маглі быць вашымі малодшымі братамі, сынамі ці вамі ж некалькі гадоў таму, адчуваюць што ў гэтых загадах нешта не так. Што гэта за загады, якія не дапамагаюць? – кажа актрыса Мая Асташэўска (Maja Ostaszewska).

Ролік быў створаны па ініцыятыве «Мы грамадзяне» (My Obywatele).

Адзначым, падчас 76-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Йорку 21 верасня прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда, Літвы Гітанас Наўседа і Латвіі Эгілс Левітс усклалі адказнасць за сітуацыю з нелегальнымі мігрантамі на ўсходніх межах ЕС на ўлады Беларусі. Яны асудзілі практыку выкарыстання замежных грамадзян ва ўразлівым становішчы для правядзення «гібрыднай атакі» і заклікалі краіны ААН разам вырашаць міграцыйныя праблемы. Цяпер вядома як мінімум пра смерць дзесяці асобаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу Беларусі і Еўрасаюза.

вх

Больш за 8 тысяч жаўнераў падтрымліваюць польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю

29.10.2021 16:29
Пры неабходнасці Мінабароны гатовае павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы.

Былы начальнік польскага Генштаба: Мы купляем 250 танкаў? У Расіі 20 тысяч

29.10.2021 15:45
Сёння для таго, каб армія была эфектыўнай, колькасць не істотная, галоўнае – якасць, заявіў былы начальнік Генштаба генерал Мечыслаў Гокул.