Беларуская Служба

Міністэрства аховы здароўя: Большасць шпіталізаваных – непрышчэпленыя

03.11.2021 12:04
Станам на 3 лістапада цалкам вакцынаваныя супраць каранавіруса 19 981 458 жыхароў Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Alexandros Michailidis

За мінулыя суткі ў Польшчы было зарэгістравана 10429 новых выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Гэта самы вялікі паказнік з красавіка. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 124 пацыенты. Большасць выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Мазавецкім, Люблінскім і Падляскім ваяводствах.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч паведаміў у эфіры тэлеканала TVP Info, што большасць людзей, шпіталізаваных з-за каранавіруса – невакцынаваныя. Прэсавы сакратар дадаў, што сярод хворых пераважаюць людзі ў росквіце сіл, якія часта не вераць у эпідэмію:

-Безумоўна, здараецца так, што ў лякарні трапляе прышчэплены чалавек, але ў прынцыпе большасць людзей, якія сёння шпіталізуюцца – гэта людзі ў сярэднім веку – ад 30 да 60 гадоў. Гэта пераважна непрышчэпленыя. Нават калі іх падключаюць да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, яны кажуць, што не верылі і не вераць у COVID-19.

Станам на 3 лістапада цалкам вакцынаваныя супраць каранавіруса 19 981 458 жыхароў Польшчы. Бустэрнай (трэцяй, або нагадаваючай) дозай было прышчэплена ўжо больш за 835 тысяч чалавек.

iar/эж

Кампанія AstraZeneca распрацавала лек ад COVID-19

16.10.2021 08:31
Эксперыментальны прэпарат на этапе тэставання аказаўся эфектыўным у зніжэнні рызыкі ў вострай формы COVID-19 і смерці.

Толькі 0,17% прышчэпленых грамадзян заразіліся каранавірусам

22.10.2021 19:38
На сённяшні дзень у Польшчы двума кампанентамі прышчэплена 46%.

Больш за 5 мільёнаў чалавек памерла ад каранавіруса

02.11.2021 10:41
Пра гэта паведамілі навукоўцы з амерыканскага ўніверсітэта Джона Хопкінса, якія сочаць за пандэміяй.