Увечары ў чацвер каля Кузніцы ў Падляшскім ваяводстве група з каля 35 чалавек, у асноўным жанчын і дзяцей, спрабавала нелегальна перасячы мяжу з Беларусі. Перайсці мяжу мігрантаў спрабавала сілай прымусіць беларуская армія, паведаміла ў пятніцу раніцай падляшская паліцыя.
«Учора (чацвер) каля 20.00 у раёне Кузніцы беларускае войска спрабавала падштурхнуць на польскі бок 35 чалавек, у асноўным жанчын і дзяцей. Беларускія вайскоўцы прыціснулі гэтых людзей да агароджы з калючага дроту. Спробу сарвалі супрацоўнікамі паліцыі, Памежнай службы і жаўнеры», – сказаў прэс-сакратар падляшскай паліцыі Тамаш Крупа.
Ён дадаў, што цяпер у гэтым месцы на беларускім баку знаходзіцца група з каля двухсот чалавек, за якой сочаць беларускія вайскоўцы.
Тамаш Крупа таксама паведаміў, што каля населенага пункта Палоўцы на беларускім баку сабралася група з каля сотні мігрантаў. «Гэтыя людзі не спрабавалі перасекчы мяжу. На месцы на польскім баку былі задзейнічаныя некалькі дзясяткаў польскіх паліцыянтаў разам з афіцэрамі Памежнай службы і Войска Польскага», – дадаў прэс-сакратар падляшскага падраздзялення паліцыі Тамаш Крупа.
PAP/ аз