Беларуская Служба

На мяжы палякам дапамагаюць брытанскія і эстонскія жаўнеры

03.12.2021 15:39
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў, што саюзнікі па НАТА неўзабаве прыступяць да выканання задач.
Марыюш Блашчакфота: Мінабароны Польшчы

Брытанскія і эстонскія салдаты ўжо знаходзяцца ў Польшчы. Яны будуць падтрымліваць Войска Польскае на мяжы з Беларуссю. Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў, што саюзнікі па НАТА неўзабаве прыступяць да выканання задач:

-Гэта падтрымка жаўнераў Войска Польскага ў захаванні часовай агароджы, якую знішчаюць беларускія службы. А таксама будова і ўтрыманне дарог, якія вядуць да часовай агароджы.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміў, што цяпер вядуцца перамовы аб дадатковай падтрымцы Войска Польскага з боку жаўнераў з Чэхіі і Вугоршчыны.

ав

МЗС Польшчы: Санкцыі супраць Беларусі не з'яўляюцца самамэтай

03.12.2021 12:42
Калі Беларусь змякчыць сваю палітыку, то яна можа разлічваць на адмену санкцый.