Беларуская Служба

У Польшчу за адзін дзень прыехалі 86 беларусаў з прычыны пераследу ў сваёй краіне

06.12.2021 10:46
 Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы Ганна Міхальска.
Uczestnicy akcji solidarności z aresztowanymi przedstawicielami polskiej mniejszości na Białorusi - Andżeliką Borys i Andrzejem Poczobutem
Uczestnicy akcji solidarności z aresztowanymi przedstawicielami polskiej mniejszości na Białorusi - Andżeliką Borys i Andrzejem PoczobutemPAP/Marcin Onufryjuk

— З пачатку года мы затрымалі 2 657 асобаў, якія нелегальна перайшлі польскую мяжу. Цяпер у цэнтрах знаходзіцца 1837 замежнікаў. Некаторыя з гэтых людзей чакаюць рашэння аб наданні ім статусу бежанца, - паведаміла прэс-сакратар памежнай службы лейтэнант Ганна Міхальска. - Астатнія чакаюць рашэння, якое абавязвае іх вярнуцца ў краіну паходжання, і арганізацыі гэтых зваротных рэйсаў.

Таксама Ганна Міхальска распавяла, што 2 снежня ў Польшчу прыехалі 86 актывістаў беларускай апазіцыі, якія падвергліся пераследу ў сваёй краіне.

З іх 64 атрымалі гуманіатрныя візы, астатнія 22 чалавекі звярнуліся па міжнародную абарону.

З 18 жніўня мінулага года Польшча аказала дапамогу 21 тысячы гамадзян Беларусі, якія сутыкнуліся з пераследам на радзіме.

polskieradio24.pl / вх