Беларуская Служба

За суткі памежнікі зафіксавалі 51 спробу незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

08.12.2021 10:30
Польскія памежнікі паведамляюць, што на мяжы ўвесь час адбываюцца правакацыі з боку беларускіх службаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTwitter/Straż Graniczna

За апошнія суткі памежнікі зафіксавалі 51 спробу незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу, паведаміла прэс-сакратар Галоўнай камендатуры Памежнай службы Эвяліна Шчапаньска(Ewelina Szczepańska). Таксама шасцёра іншаземцаў атрымалі пастанову аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Пасля поўначы ў раёне паста ля вёскі Чарэмха адбылася чарговая спроба нелегальнага перасячэння мяжы групай мігрантаў:

- Паводле нашых ацэнак гэта была група з каля 35 чалавек, якім дапамагалі беларускія службы. Польскіх функцыянераў закідалі камянямі. Згаданая спроба перасячэння мяжы была прадухіленая, а іншаземцы развернутыя на мяжу.

Эвяліна Шчапаньска паведаміла, што на мяжы ўвесь час адбываюцца правакацыі з боку беларускіх службаў. З пачатку года польская Памежная служба зафіксавала амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У лістападзе іх было амаль 9 тысяч.

IAR/аз

Польскае МУС: Міграцыйны ціск на польска-беларускай мяжы змяншаецца

07.12.2021 12:29
Учора польская Памежная служба зафіксавала 116 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Памежная служба: Мігранты становяцца больш агрэсіўнымі

07.12.2021 18:32
Хоць спробаў перасячэння мяжы менш, то зараз мігранты больш агрэсіўныя, чым на пачатку крызісу, кажуць польскія памежнікі.