Беларуская Служба

Упраўленне энергетычнага рэгулявання зацвердзіла тарыфы на будучы год

18.12.2021 10:02
Пры аналагічным спажыванні палякі заплацяць за электраэнергію на 24 працэнты, а за газ – на 54 працэнты больш.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Sunshine Studio

Упраўленне энергетычнага рэгулявання зацвердзіла тарыфы на электраэнергію і газ на наступны год. Гэта азначае павышэнне рахункаў за электраэнергію для хатніх гаспадарак. Пры аналагічным спажыванні палякі будуць плаціць за электраэнергію на 24 працэнты, а за газ – на 54 працэнты больш.

Індэксацыя ставак звязана, у тым ліку, з павышэннем ставак на аптовых рынках энерганосьбітаў. Таксама павялічыліся аплаты за выкід вуглякіслага газу ў атмасферу, кажа прэс-сакратар Упраўлення энергетычнага рэгулявання Агнешка Гласнеўска(Agnieszka Głośniewska):

- Значная частка энергіі ў Польшчы вытвараецца з вугалю, таму мы прымушаныя купляць плаціць за выкуп права на выкід вуглякіслага газу. Тым часам цягам апошняга году цэны згаданых правоў на біржы выраслі амаль утрая. Нагадваю, у Польшчы амаль 80% энергіі вытвараецца з вугалю.

Павышэнне коштаў на газ можна будзе размеркаваць у часе. У адказ на чаканыя павышэнні адпаведныя інструменты падрыхтаваў таксама ўрад.

У рамках урадавага антыінфляцыйнага шчыта ўрад абвясціў аб увядзенні ахоўных дабавак. У залежнасці ад памеру даходаў хатнія гаспадаркі могуць разлічваць на дапамогу ў памеры ад 500 да 1400 злотых. Урад таксама абвясціў аб зніжэнні акцызу на паліва да мінімальнага ў ЕС узроўню і часовую адмену падатку на рознічны продаж паліва. Са студзеня па сакавік таксама ўводзіцца 8-працэнтны ПДВ на прыродны газ. Электраэнергія для хатніх гаспадарак будзе абкладацца нулявым акцызам і 5-працэнтным падаткам на дабаўленую вартасць.

IAR/аз