Беларуская Служба

За апошнія суткі 22 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

30.12.2021 10:41
З пачатку года польскія памежнікі зафіксавалі каля 40 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа ПольшчыFoto: фота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

За апошнія суткі 22 чалавекі спрабавалі нелегальна перасячы мяжу з Беларусі ў Польшчу, паведаміла польская Памежная служба.

Ля вёскі Чарэмха беларускія службы пашкодзілі памежную агароджу, паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска(Anna Michalska):

- На ўчастку мяжы ля вёскі Чарэмха мы бачылі, што беларускія службы пашкодзілі памежную агароджу з калючага дроту, яны таксама асляплялі польскіх функцыянераў і жаўнераў лазерам.

У сваю чаргу ля вёскі Мельнік група з 10 замежнікаў спрабавала перасячы мяжу, але пабачыўшы польскіх функцыянераў, мігранты вярнуліся ўглыб тэрыторыі Беларусі.

З пачатку года польскія памежнікі зафіксавалі каля 40 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. З пачатку снежня адбыліся 1 300 такіх спроб.

IAR /аз

Польскае МУС: Сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабілізуецца

22.12.2021 11:26
Аднак польскія ўлады ні ў якім разе не адмаўляюцца ад будаўніцтва плота на мяжы.

Памежная служба: За суткі не было ніводнай спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі

29.12.2021 13:10
Гэта першы такі дзень са жніўня, калі пачаўся міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы.