Беларуская Служба

«Caritas Polska» сабрала больш за мільён еўра для ахвяр леташняга землятрусу ў Харватыі

30.12.2021 16:42
У выніку землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Харватыі 29 снежня 2020 года і 6 студзеня 2021 года, загінулі сем чалавек, некалькі дзясяткаў атрымалі раненні.
   Caritas Polska.
Лагатып дабрачыннай арганізацыі Caritas Polska.Autorstwa Maria_Kaczynska_12_02_2008_(1).jpg: Archiwum Kancelarii Prezydenta RPderivative work: Fed4ev (talk) - Maria_Kaczynska_12_02_2008_(1).jpg, GFDL 1.2, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14918630

Дабрачынная арганізацыя «Caritas Polska» сабрала 5 мільёнаў злотых (больш за мільён еўра) на дапамогу пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся роўна год таму ў Харватыі. Падземныя штуршкі сілай у больш за 6 балаў па шкале Рыхтэра нанеслі сур'ёзныя пашкоджанні ў горадзе Петрыня і ваколіцы. У дапамогу пацярпелым з самага пачатку ўключылася дабрачынная арганізацыя. Валянцёры куплялі цёплае адзенне, спальныя мяшкі і намёты, кажа Мацей Дубіцкі(Maciej Dubicki):

-Пазней мы вырашылі заняцца часовым жыллём у выглядзе модульных будынкаў, паколькі пасля землятрусу многія дамы надалей былі непрыдатнымі для пражывання. Зразумела харвацкая дзяржава дапамагае, але ўсё гэта патрабуе часу. Нашыя прадстаўнікі сустрэліся таксама з харвацкім Caritas. Гэта выразны доказ салідарнасці з боку палякаў. Мы дзякуем суайчыннікам за ўсе ахвяраванні.

У выніку штуршкоў, якія адбыліся 29 снежня 2020 года і 6 студзеня 2021 года ў цэнральнай частцы Харватыі загінулі сем чалавек, некалькі дзясяткаў атрымалі раненні, былі разбураныя дамы, школы, крамы іг.д. Збор ахвяраванняў у польскіх касцёлах адбыўся ў нядзелю, 24 студзеня 2021 года.

IAR/аз