Беларуская Служба

У Польшчы адзначаецца свята Трох каралёў

06.01.2022 14:22
«Хрыстос нарадзіўся для ўсіх жыхароў зямлі, каб прынесці ім мір, любоў, мудрасць і выбачэння грахоў».
    , 6  2022
Шэсце Трох каралёў у Гданьску, 6 студзеня 2022 года Крыніца: PAP/Adam Warżawa

Тры каралі – адно з галоўных святаў у каталіцкім календары, якое ўзнікла яшчэ ў першыя стагоддзі хрысціянства. У каталіцкай традыцыі Аб’яўленне Пана святкуецца з 4 стагоддзя, а ягоная сімволіка звязваецца з аповедам пра паганскіх каралёў Каспара, Мельхіёра і Бальтазара, якія прыйшлі пакланіцца немаўляці Ісусу і прынеслі яму дары. Хрысту як каралю прынеслі золата, як Богу – ладан, а як чалавеку – міру.

Дапаможны біскуп Чэнстахоўскай архідыяцэзіі Анджэй Пшыбыльскі падкрэсліў, што гэта свята ўсеагульнасці Хрыста, таму што Ісус нарадзіўся для кожнага чалавека:

-Ісус аб’явіўся ўсім, не толькі абранаму народу, не толькі веруючым, але ўсім, нават паганцам. У гэтым і ёсць сэнс выхаду на вуліцы і абвяшчэнне нараджэння Збаўцы. Хрыстос нарадзіўся для ўсіх жыхароў зямлі, каб прынесці ім мір, любоў, мудрасць і выбачэння грахоў.

Свята Трох каралёў у Польшчы з’яўляецца выходным днём. У польскіх гарадах і шэрагу іншых краін свету традыцыйна праходзяць рэлігійныя шэсці Трох Каралёў (па-пол. Orszak Trzech Króli).

iar/эж


Сёння Тры каралі - адно з самых важных каталіцкіх святаў

06.01.2022 08:09
6 студзеня ў каталікоў важнае свята – Аб'яўлення Пана, якое найчасцей усё ж называюць Трыма Каралямі.