Беларуская Служба

У рамках адмысловай праграмы Caritas Polska сабрала амаль 14 млн еўра на дапамогу сем’ям на Блізкім Усходзе

23.01.2022 15:32
За 5 гадоў існавання праграмы дапамогу атрымалі амаль 10 тысяч сем’яў з Блізкага Усходу.
   Caritas Polska.
Лагатып дабрачыннай арганізацыі Caritas Polska.Autorstwa Maria_Kaczynska_12_02_2008_(1).jpg: Archiwum Kancelarii Prezydenta RPderivative work: Fed4ev (talk) - Maria_Kaczynska_12_02_2008_(1).jpg, GFDL 1.2, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14918630

Амаль 10 тысяч сем’яў з Блізкага Усходу атрымалі дапамогу ў рамках праграмы «Сям’я сям’і», арганізаванай дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas Polska. За 5 гадоў існавання праграмы больш за 20 тысяч донараў ахвяравалі на дапамогу каля 63 мільёнаў злотых (амаль 14 мільёнаў еўра).

Мацей Дубіцкі(Maciej Dubicki) з Caritas Polska сказаў у эфіры Польскага радыё 24, што сем’і атрымліваюць дапамогу ў выглядзе грашовых сродкаў:

- Мы хочам даць ім годнасць выбару таго, што ім найбольш патрэбнае, а гэта ўжо яны найлепш ведаюць. Мы не хочам даваць перадачаў з прадуктамі харчавання, бо можа аказацца, што, на дадзены момант, ім больш патрэбныя лекі ці паліва для ацяплення дамоў іг.д. Мы хочам даць ім права самім вырашаць, на што прызначыць грашовую дапамогу.

Праграма «Сям’я сям’і» была створана ў 2016 годзе для аказання падтрымкі народу Сірыі. У цяперашні час у ейных рамках можна дапамагаць таксама людзям з Сектара Газа, Лівана і Ірака.

IAR/аз

«Caritas Polska» сабрала больш за мільён еўра для ахвяр леташняга землятрусу ў Харватыі

30.12.2021 16:42
У выніку землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Харватыі 29 снежня 2020 года і 6 студзеня 2021 года, загінулі сем чалавек, некалькі дзясяткаў атрымалі раненні.