Беларуская Служба

Кіраўнік кабінету прэзідэнта Польшчы Павел Шрот спадзяецца на дээскалацыю напружанасці на расійска-ўкраінскай мяжы

26.01.2022 13:25
Кіраўнік кабінету прэзідэнта Павел Шрот паведаміў, што падчас пятнічнага паседжання Рады нацыянальнай бяспекі прэзідэнт Анджэй Дуда прадставіць найбольш важныя высновы перамоваў з еўрапейскімі і амэрыканскімі бакамі адносна сітуацыі ва Украіне.
Od początku stycznia 2022 roku potajemnie przywieziono koleją i transportem samochodowym z Rosji do jednostek sił separatystów wiele transportów z uzbrojeniem
Od początku stycznia 2022 roku potajemnie przywieziono koleją i transportem samochodowym z Rosji do jednostek sił separatystów wiele transportów z uzbrojeniemtwitter.com/GirkinGirkin

Павел Шрот (Paweł Szrot), кіраўнік прэзідэнцкага офіса Анджэя Дуды, падкрэсліў, што Польшча працуе над умацаваннем Украіны, але пытанні канкрэтнай ваеннай падтрымкі застаюцца канфідэнцыйнымі.

Павел Шрот падкрэсліў, што ў пытанні канфлікту на Усходзе неабходная згода ўсіх палітычных сіл у Польшчы.

– Ідэальна было б, каб была згода ўсіх палітычных сілаў у Польшчы па гэтаму пытанню, як гэта было ў 2014 годзе падчас украінскага крызісу. Памятаю, тады прэзідэнт Лех Качыньскі сказаў, што не будзем ставіць пад сумнеў палітыку ўрада, будзем з урадам змагацца з гэтым крызісам. Хацеў бы, каб так было, але гэтая надзея можа аказацца марнаю.

Прадстаўнікі ўсіх дэпутацкіх клубаў і колаў першапачаткова заявілі аб гатоўнасці ўдзельнічаць у пятнічным пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі. Прэзідэнт Анджэй Дуда прадставіць вынікі відэаканферэнцыі з удзелам прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і лідараў Германіі, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі, ЕС і NATO. Размова была прысвечана сітуацыі вакол Украіны і на ўсходнім флангу NATO.

IAR /вх