Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС накіруецца ў Вашынгтон, каб размаўляць пра Украіну

27.01.2022 18:31
Перад паездкай у амерыканскую сталіцу Збігнеў Рау плануе наведаць Кіеў.
Кіраўнік польскага МЗС Збігнеў РауFoto: twitter.com/@MSZ_RP

Кіраўнік польскага МЗС накіруецца ў Вашынгтон, дзе сустрэнецца, між іншым, з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і прыме ўдзел у сесіі стратэгічнага дыялогу Дзярждэпартамента, паведаміў прэс-сакратар польскай амбасады Нікадэм Рахань. Візіт міністра Збігнева Рауа будзе працягвацца з 2 па 5 лютага.

Галоўнымі тэмамі перамоваў стануць крызіс вакол Украіны і прыярытэты польскага старшынства ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Кіраўнік польскага МЗС сустрэнецца таксама з сенатарамі і кангрэсменамі ў Хельсінскай камісіі, якая дзейнічае пры Кангрэсе ЗША.

Гэта першы візіт Збігнева Рауа ў Вашынгтон з моманту яго ўступлення на пасаду кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы. Мінулай восенню кіраўнік польскай дыпламатыі наведаў Нью-Ёрк у рамках сустрэчы кіраўнікоў Генеральнай Асамблеі ААН.

Перад паездкай у амерыканскую сталіцу Збігнеў Рау плануе наведаць Кіеў, а 15 лютага ў Маскве сустрэнецца з кіраўніком расійскай дыпламатыі Сяргеем Лаўровым.

IAR/аз

Белы дом: Мы падтрымліваем нашых дэмакратычна абраных партнёраў ва Украіне

23.01.2022 14:31
У суботу ўвечары МЗС Вялікабрытаніі абвясціла, што расійскі ўрад хоча ўстанавіць у Кіеве прарасійскага лідара.

Дарадца прэзідэнта Польшчы: Зараз Украіна чакае палітычнай падтрымкі з боку Польшчы

23.01.2022 17:34
У сувязі з пагрозай з боку Расіі, зброю ва Украіну адпраўляюць, у тым ліку, Вялікабрытанія і краіны Балтыі.