Беларуская Служба

Перакідванне амерыканскіх салдат у краіны Усходняй Еўропы накіравана супраць расійскай прапаганды

04.02.2022 13:04
Адміністрацыя ЗША хоча паказаць, што для яе па-ранейшаму важныя еўрапейскія справы, а таксама расійска-ўкраінскі канфлікт.
Szef BBN Paweł Soloch poinformował, że nowi żołnierze amerykańscy, którzy trafią do Polski, zostaną rozlokowani bliżej wschodniej granicy
Szef BBN Paweł Soloch poinformował, że nowi żołnierze amerykańscy, którzy trafią do Polski, zostaną rozlokowani bliżej wschodniej granicyshutterstock.com/Bumble Dee

Спецыяліст па ваенных пытаннях парталу Defence24.pl Юліюш Сабак заявіў, што перакідванне амерыканскіх войскаў у Польшчу і краіны Усходняй Еўропы накіравана супраць расійскай прапаганды. Адміністрацыя ЗША хоча паказаць, што для яе па-ранейшаму важныя еўрапейскія справы, а таксама расійска-ўкраінскі канфлікт.

Юліюш Сабак, які быў госцем Польскага радыё, падкрэсліў, што, адправіўшы ў Еўропу падраздзяленне дэсантнікаў, ЗША далі зразумець аб падрыхтоўцы да любога развіцця падзей у сувязі з эскалацыяй напружанасці на мяжы Расіі з Украінай.

- Гэта адна з амерыканскіх частак, якія заўсёды знаходзяцца ў боегатоўнасці. Гэта сігнал з боку ЗША: маўляў, мы высылаем сілы хуткага рэагавання, паколькі рэагуем хутка. Мы шмат размаўляем пра тых салдат, якія ўжо сюды адпраўлены, але на самой справе ў ЗША рыхтуюць наступныя звыш 10 тыс салдат, і гэта таксама ясны сігнал.

У сераду Пентагон заявіў пра павелічэнне колькасці амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, каб умацаваць усходні фланг НАТО. Каля 2000 салдат будуць накіраваныя, 1700 з іх адправяцца ў Польшчу. Каля 1000 будуць перададзеныя з Германіі ў Румынію.

Каля 8500 жаўнераў былі прыведзеныя ў стан павышанай боегатоўнасці ў ЗША.

IAR PR/нг