Беларуская Служба

Учора 13 чалавек спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі

05.02.2022 09:08
З беларускага боку чуліся стрэлы з агнястрэльнай зброі.
- .
Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйны здымакфота: Ludek, CC BY-SA 2.5, via Wikimedia Commons

У Памежнай службе паведамілі, што ўчора 13 чалавек спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі. Усе нелегальныя мігранты затрыманыя. Сярод іх былі грамадзяне Емена, Сірыі, Эрытрэі і Егіпта.

З беларускага боку чуліся стрэлы з агнястрэльнай зброі. Гэта чарговая правакацыя мясцовых службаў, – паведаміла PAP у суботу прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы Ганна Міхальска.

«З беларускага боку чуліся стрэлы. Аднак мы не бачылі, хто страляе», – сказала яна. «Гэта чарговая правакацыя, спроба эскалацыі таго, што адбываецца на мяжы», – ацаніла яна.

Сёлета было ўжо 1090 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Годам раней не было ніводнай такой спробы.

Летась Памежная ахова зафіксавала амаль 40 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. З-за ціску нелегалаў з 1 снежня ў памежных раёнах забаронена знаходжанне.

ав