Міжнародная дапамога Украіне – гэта галоўная тэма візіту прэзідэнта Польшчы ў Турцыi. У Анкары Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Якуб Кумах(Jakub Kumoch) нагадаў, што Турцыя – адзін з ключавых саюзнікаў у рэгіёне, асабліва ў сітуацыі расійскай вайны ва Украіне:
- Гэта (візіт- рэд.) праходзіць у моманце, калі ў суседстве Турцыі, штат высвятляецца. Гаворка ідзе пра працэс прымірэння з Арменіяй, у выніку якога расіяне страчваюць адзін з цэнтраў уплыву ў Закаўказзі. Акрамя таго, і Турцыя, і Польшча робяць шмат для падтрымкі Украіны ў яе барацьбе з расійскім агрэсарам.
Візіт прэзідэнта Польшчы мае рабочы характар. Турцыя ўдзельнічае ў мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай. У канцы мінулага тыдня ў горадзе Анталья прайшлі трохбаковыя перамовы з удзелам кіраўнікоў МЗС Украіны, Расіі і Турцыі.
IAR/аз