Беларуская Служба

Міністры замежных спраў Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі хочуць большай прысутнасці NATO ў рэгіёне

29.04.2022 13:14
Міністры абмеркавалі магчымасці далейшага павышэння прыхільнасці міжнароднай супольнасці да падтрымкі Украіны.
    , ,
Сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі і ЭстонііPAP/EPA/TOMS KALNINS

Міністры замежных спраў Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі – Збігнеў Раў, Эдгарс Рынкевічс, Габрыэліус Ландсбергіс і Эва-Марыя Ліймец – выказаліся ў пятніцу ў Рызе за павелічэннем сіл NATO ў рэгіёне ў сувязі са змяненнем сітуацыі ў сферы бяспекі.

29 красавіка міністр Збігнеў Раў сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатыі Эстоніі – міністрам Евай Марыяй Ліймец, Літвы – міністрам Габрыэліюсам Ландсбергісам і Латвіі – міністрам Эдгарсам Рынкевічсам.

Міністры абмеркавалі магчымасці далейшага павышэння прыхільнасці міжнароднай супольнасці да падтрымкі Украіны, каб яна змагла перамагчы ў вайне, выкліканай Расіяй.

У гэтым кантэксце абмяркоўвалася пастаўка Украіне ўзбраення і ваеннай тэхнікі, далейшае ўзмацненне санкцый супраць Расіі, барацьба з расійскім уплывам у еўрапейскіх краінах, доўгатэрміновая падтрымка Украіны. Міністры пацвердзілі жаданне актывізаваць кантакты і супрацоўніцтва паміж Польшчай і краінамі Балтыі ў рамках Еўрасаюза і НАТА.

Міністры абмеркавалі падрыхтоўку да сёлетняга саміту NATO ў Мадрыдзе. Асаблівую ўвагу яны звярнулі на неабходнасць узмацнення палітыкі стрымлівання і абароны, у тым ліку ваеннай прысутнасці на ўсходнім флангу альянсу.

ав

Польшча перадала Украіне больш за 200 танкаў Т-72 і некалькі дзясяткаў БМП

29.04.2022 08:41
Варшава перадала Украіне абсталяванне на 7 мільярдаў злотых.