Беларуская Служба

У Польшчы рэкордныя цэны на паліва на майскія выходныя ў параўнанні з папярэднімі гадамі

30.04.2022 14:24
Цэны на паліва на заправачных станцыях падчас сёлетніх майскіх выходных рэкордна высокія ў параўнанні з папярэднімі гадамі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Ellyy

Аналітык паліўнага рынку ад e-petrol.pl Якуб Багуцкі сказаў, што гэта наступства таго, што адбываецца ў глабальнай палітыцы. Ён прагназуе, што падчас сёлетняй «маёўкі» ў выпадку з бензінам ЕС95 сярэднія цэны на паліва будуць у межах 6,42-6,57 злотых.

Аналітык дадаў, калі размова ідзе пра дызельнае паліва – гэта будзе 7,21-7,37 злотых, а ў выпадку з аўтагазам ён чакае цэны ў 3,62-3,73 злотых. Аднымі з самых танных рэгіёнаў па цэнах на паліва будуць Паморскае і Вармінска-Мазурскае ваяводства. Эксперт дадае, што пасля майскіх выходных падзення коштаў на паліва не прагназуецца.

IAR / вх