Беларуская Служба

Пададзеныя заяўкі на атрыманне фінансавай дапамогі 500+ амаль для 700 тыс. дзяцей з Украіны

16.05.2022 11:02
Уцекачы з Украіны маюць права атрымліваць такую ж сацыяльную дапамогу, як і польскія грамадзяне.
Польскія злотыяAndrzej Rostek/Shutterstock

Пададзеныя заяўкі на атрыманне фінансавай дапамогі 500+ амаль для 700 тыс. дзяцей з Украіны, якія пакінулі сваю радзіму пасля расійскай агрэсіі.

Уцекачы з Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, маюць права атрымліваць такую ж сацыяльную дапамогу, як і польскія грамадзяне альбо іншаземцы, што пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны.

500+ – гэта дзяржаўная фінансавая дапамога, якая прадугледжвае штомесячную выплату 500 злотых (каля 107 еўра па сённяшнім курсе) на кожнае дзіця да 18 гадоў.

Дзяржаўны Фонд сацыяльнага страхавання Польшчы нагадвае, што дапамога анулюецца ў выпадку, калі бенефіцыяр пражывае па-за тэрыторыяй Польшчы больш за 30 дзён.

вс