Беларуская Служба

Прымас Польшчы накіруецца ва Украіну 

17.05.2022 19:07
“Гэта выраз салідарнасці Польскай каталіцкай царквы з Украінай, якая ў апошнія месяцы адчувае велізарныя пакуты”.
Prymas Polski abp Wojciech Polak
Prymas Polski abp Wojciech Polakprymaspolski.pl

Старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк і арцыбіскуп Люблінскі Станіслаў Будзік наведаюць Львоў і Кіеў.

19 траўня дня іерархі сустрэнуцца з прадстаяцелям Украінскай грэка-каталіцкай царквы арцыбіскупам Кіева-Галіцкім Святаславам Шаўчуком і прадстаяцелям Праваслаўнай Царквы Украіны мітрапалітам Епіфанам. Дэлегацыя наведае Сафійскі сабор і сабор Уваскрасення Хрыстова ў Кіеве. Таксама плануецца наведаць месцы масавай згубы мірных грамадзянаў Украіны Ірпень і Бучу.

“Гэта выраз салідарнасці Польскай каталіцкай царквы з Украінай, якая ў апошнія месяцы адчувае велізарныя пакуты”, - кажа настаяцель грэка-каталіцкай парафіі ў Любліне ксёндз Стэфан Батрух, які суправаджае дэлегацыю:

-Вельмі важны візіт з надзвычайным пасланнем. Перакананы, гэта сустрэча прыянсе важныя плёны. 

Мэта візіту польскіх іерархаў – паказаць, што Каталіцкая царква Польшчы салідарная з Украінай і мае намер акрэсліць агульную будучыню і сфармаваць развіццё адносін паміж царкоўнымі структурамі Польшчы і Украіны ў розных сферах: рэлігійнай, духоўнай і гуманітарнай.

iar/эж

Старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы заклікаў палякаў прыняць уцекачоў з Украіны

21.02.2022 15:03
Арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі папрасіў, каб гасціннасць для ўцекачоў знайшла сваё канкрэтнае вымярэнне ў падтрымцы дабрачынных арганізацый.