Беларуская Служба

А. Дуда: Перамога Украіны ў вайне можа забяспечыць мір у Еўропе на дзесяцігоддзі

23.05.2022 09:51
Прэзідэнт Польшчы вярнуўся з Кіева, дзе выступіў у Вярхоўнай радзе і сустрэўся з прэзідэнтам У. Зяленскім.
.   . , , 22.05.2022
А. Дуда і У. Зяленскі, Кіеў, 22.05.2022фота: PAP/Jakub Szymczuk/KPRP

Меркаваннем прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, падтрымка Украіны вельмі важная, бо перамога краіны ў вайне з Расіяй можа забяспечыць мір Еўропе на доўгія гады, а нават дзесяцігоддзі. Падчас ранішняй прэс-канферэнцыі пасля вяртання з Кіева прэзідэнт таксама заклікаў будаваць добрасуседскія адносіны з Украінай і ўкраінцамі, нягледзячы на цяжкасці, якія прыносіць нашай краіне канфлікт на ўсходзе.

- Я прашу ўсіх суайчыннікаў, каб яны падтрымлівалі гасцей з Украіны, бежанцаў. І каб падтрымлівалі абаронцаў Украіны. Каб яны цярпліва пераносілі ўсе цяжкасці, якія прынесла вайна. Падтрымка Украіны для нас важная, таксама, як будаванне добрасуседскіх адносінаў паміж нашымі народамі – на дзесяцігоддзі, а нават на стагоддзі.

Падчас візіту ў Кіеў прэзідэнт Анджэй Дуда прапанаваў падпісаць новую дамову аб добрасуседстве з Украінай. Гэта ўстанавіла б новы стандарт у адносінах паміж дзвюма краінамі.

Сёння польскі лідар адпраўляецца ў швейцарскі Давос, дзе возьме ўдзел у Сусветным эканамічным форуме. Перамовы з сусветнымі лідарамі будуць прысвечаны Украіне і палітычным да эканамічным наступствам расійскага ўварвання.

IAR PR/нг