Беларуская Служба

Памежная служба: Учора ў Польшчу прыбылi 21 тысяча 400 бежанцаў з Украіны

29.06.2022 10:44
З 24 лютага, гэта значыць з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, у Польшчу прыбылі 4 мільёны 408 тысяч грамадзян Украіны.
Мяжа Польшчыtwitter.com/Straz_Graniczna/

Учора з Украіны ў Польшчу прыбылі 21 тысяча 400 бежанцаў. У сваю чаргу з Польшчу ва Украіны з’ехалі 24, 5 тысячы ўкраінцаў, паведамляе Памежная служба Польшчы.

З 24 лютага, гэта значыць з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, у Польшчу прыбылі 4 мільёны 408 тысяч грамадзян Украіны. У адваротны бок з’ехалі 2 мільёны 452 тысячы чалавек.

аз

У панядзелак 44 замежнікі спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю

28.06.2022 11:42
Сярод іншых гэта былі грамадзяне Нігера, Сьера-Леонэ і Конга, – гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы.