Беларуская Служба

«Па-ранейшаму без міру» - у Варшаўскім універсітэце праходзіць штогадовая Варшаўскя усходнееўрапейская канферэнцыя

02.07.2022 14:01
Дзве панэлі прысвечаныя беларускай праблематыцы.
.
..

У Варшаўскім універсітэце праходзіць 18-я штогадовая сесія Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі (WEEC) – найбуйнейшай у рэгіёне канферэнцыі, прысвечанай шырока асэнсаваным усходнім пытанням. Тэмай сёлетняй канферэнцыі з’яўляецца вайна ва Украіне, яе галоўная тэма: «Па-ранейшаму без міру».

WEEC з'яўляецца найбуйнейшым навуковым і арганізацыйным прадпрыемствам Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту. Праца канферэнцыі праводзіцца па панэльнай сістэме з тэматычнымі дакладамі. Галоўнымі пунктамі праграмы з'яўляюцца круглыя сталы - дыскусіі запрошаных экспертаў - спецыялістаў з розных галін.

Дзве панэлі прысвечаныя беларускай праблематыцы. На першай абмяркоўвалася эканоміка, палітыка, грамадства, а таксама агрэсія супраць Украіны.

Кацпэр Ваньчык з аналітычнай групы «Беларусь у рэгіёне» адзначыў, што ўвязваючыся ў ваенную дапамогу Расіі Беларусь страціла сур’ёзны рынак. Украіна, у адрозненні ад іншых, не абмежавала гандаль з Мінскам пасля выбараў і рэпрэсій 2020 году.

-І толькі калі Беларусь стала краінай, з якой Расія атакавала Украіну, украінцы вырашылі затрымаць цэлы экспарт з Беларусі. А гэты экспарт быў ключавым. У першую чаргу гэта экспарт бензіну. Становячыся партнёрам у вайне, Беларусь страціла апошняга рэальнага эканамічнага партнёра.

Другая панэль прысвечаная тэме: «Беларусь і Украіна ў гістарычных сувязях. Канфлікты і супрацоўніцтва».

Першая канферэнцыя адбылася ў 2004 годзе з удзелам Леха Валенсы. Удзельнікі WEEC прыязджаюць з Польшчы і краін былога СССР (пераважна з Украіны, Беларусі, Расіі, Літвы, Казахстана і Грузіі), а таксама з Заходняй Еўропы і ЗША.

ав