Беларуская Служба

Тысячы рыб атруціліся ў выніку забруджвання ракі Одры ў Ніжнесілескім і Любускім ваяводствах

10.08.2022 15:10
Да гэтага часу вылаўлена некалькі дзясяткаў тон мёртвай рыбы.
Одра PAP/Marcin Bielecki

Некалькі дзён таму рака была забруджаная каля Олавы ў Ніжняй Сілезіі. Вада стала каламутнай і бруднай, а на паверхні пачалі плаваюць тысячы мёртвых рыб.

Бэата Гацэк з Зялёна-Гурскага аддзелу Польскага таварыства рыбалоўства кажа, што сітуацыя катастрафічная. «У гэты момант працягваецца акцыя адлову мёртвай рыбы з раёнаў, пацярпелых ад стыхіі», – сказала Бэата Гацэк.

Сітуацыю на Одры некалькі дзён кантралюе Ваяводская інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя, якая высвятляе, што стала прычынай масавай гібелі рыбы. Улічваецца як хімічнае забруджванне, так і натуральныя прычыны, гэта значыць недахоп кіслароду з-за спякоты і нізкага ўзроўню вады.

«На наш погляд, аднак, вінаваты чалавек, і мы зробім усё, каб вінаваты ў гэтай экалагічнай катастрофе на рацэ Одра быў прыцягнуты да адказнасці», – кажа Міраслаў Каміньскі, старшыня Польскага таварыства рыбалоўства ў Зялёнай Гуры.

ав