Беларуская Служба

У трох ваяводствах забаронены доступ да Одры

13.08.2022 11:23
Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік падкрэсліў, што пагрозы жыццю людзей няма.
Śnięta ryba w Odrze w okolicy wsi Cigacice (woj. lubuskie)
Śnięta ryba w Odrze w okolicy wsi Cigacice (woj. lubuskie)PAP/Lech Muszyński

У Заходнепаморскім, Любускім і Ніжнесілезькім ваяводствах забаранілі доступ да Одры. Прычына – масава гібель рыбы. На Одры забараняецца выводзіць на вадапой жывёл, займацца рыбалоўства і воднымі відамі спорту. Група са 150 пажарнікаў ачышчае раку ад мёртвай рыбы. Стан вады ў Одры кантралюецца санітарнай і прыродаахоўнай інспекцыямі.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік падкрэсліў, што пагрозы жыццю людзей няма:

-Пакуль мы не даведаемся прычын гэтай сітуацыі, забароны будуць працягвацца. Прамой пагрозы жыццю людзей мы не бачым, нашы даследаванні гэта пацвярджаюць, але будзем сачыць за сітуацыяй. Санітарная інспекцыя будзе рабіць гэта кожны дзень на ўсім рэчышчы Одры. Гэтыя забароны на ўваход у раку носяць пераважна прафілактычны характар. Але калі там гінуць жывёлы, мы ўводзім такія захады.

Папярэднія дадзеныя паказваюць, што Одра магла быць забруджана ў раёне дамбы Ліпка каля Алавы ў Ніжнесілезскім ваяводстве. Вада стала каламутнай і бруднай, а на паверхню ўсплылі тысячы дохлых рыб. Адпаведныя службы праводзяць праверку

iar/эж

За атручаную Одэр звольненыя кіраўнікі «Польскіх водаў» і Галоўнай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя

12.08.2022 19:12
 «Dінаватых у гэтым скандале, у гэтым экалагічна буйным злачынстве мы хочам знайсці і пакараць максімальна жорстка».