Беларуская Служба

102 гады таму палякі падчас Варшаўскай бітвы затрымалі бальшавіцкую навалу, якая ішла на Заходнюю Еўропу

15.08.2022 08:27
Варшаўская бітва стала вырашальнай для незалежнасці Польшчы і сарвала планы Леніна пашырыць камунізм на Заходнюю Еўропу.
Uroczystości z okazji rocznicy Bitwy Warszawskiej zwanej Cudem nad Wisłą
Uroczystości z okazji rocznicy Bitwy Warszawskiej zwanej Cudem nad WisłąNarodowe Archiwum Cyfrowe

У Польшчы сёння адзначаюць 102 гадавіну Варшаўскай бітвы. Змаганне, якое называюць таксама «Цудам на Вісле», адбывалася з 13 па 25 жніўня 1920 года падчас польска-бальшавіцкай вайны. Важнейшыя баі той вайны – бітвы пад Осавам і Радзымінам – працягваліся паміж 13 і 16 жніўня і скончыліся перамогай палякаў, што было адной з умоваў поспеху польскага контрнаступлення.

У выніку бальшавіцкія войскі Расіі былі вымушаныя пакінуць Польшчу, пацярпеўшы паразу. Варшаўская бітва стала вырашальнай для незалежнасці Польшчы і сарвала планы Леніна пашырыць камунізм на Заходнюю Еўропу.

IAR PR/нг