Беларуская Служба

Знізіўся гандлёвы абарот Польшчы з краінамі Усходняй Еўропы

16.08.2022 13:04
У першым паўгоддзі адмоўнае сальда склала 53 мільярды злотых.
КантэйнерыHesselVisser/pixabay.com/CC0

Знешнегандлёвы абарот у Польшчы ў першым паўгоддзі склаў 761 млрд 500 млн злотых экспарту і 814 млрд 600 млн злотых імпарту. Гэта азначае, што адмоўнае сальда было на ўзроўні 53 мільярдаў 100 мільёнаў злотых. Год таму ў гэты ж час сальда было станоўчым і складала 18 мільярдаў 600 мільёнаў злотых. Гэта вынікае са звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.

Найбольшую долю ў экспарце Польшча мае з развітымі краінамі – 87,8 працэнта, у тым ліку з Еўрапейскім Саюзам 76,3 працэнта, а ў імпарце таксама з развітымі краінамі – 61,6 працэнта, у тым ліку з ЕС – 52,5 працэнта. Адмоўнае сальда тычыцца гандлю з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Сярод асноўных гандлёвых партнёраў Польшчы ў першым паўгоддзі не было зафіксавана зніжэння экспарту або імпарту ў параўнанні з адпаведным перыядам 2021 года.

Тавараабарот з першай дзясяткай гандлёвых партнёраў склаў 65,7 працэнта экспарту, агульнага імпарту – 64,3 працэнта.

ав