Беларуская Служба

Падчас апошняга дня Эканамічнага форуму абмяркоўваецца, між іншым, пытанне энергетыкі

08.09.2022 10:31
У міжнароднай канферэнцыі прымаюць удзел больш за 5 тысяч гасцей. 
Пасол Украіны Васіль Зварыч атрымаў узнагароду "Чалавек года" ад імя Уладзіміра Зяленскагафота: PAP/Maciej Kulczyński

Замежныя інвестыцыі ў Польшчы, сацыяльная палітыка і энергетыка – гэта галоўныя тэмы, якія абмяркоўваюць сёння на XXXI эканамічным форуме ў Карпачы. У міжнароднай канферэнцыі прымаюць удзел больш за 5 тысяч гасцей. Сёння ўжо апошні, трэці дзень мерапрыемства.

Адным са штогадовых падзей канферэнцыі з'яўляецца цырымонія ўзнагароджання. Адну з узнагарод – прэмію «Чалавек года» Эканамічнага форуму атрымаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі за гераізм і лідарства падчас вайны. Ад яго імя ўзнагароду ўчора атрымаў амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч.

Эканамічны форум завершыцца ўвечары ў чацвер. Усяго за тры дні ў Карпачы пройдзе больш за 400 дыскусійных панэляў і дэбатаў, прысвечаных шырокай тэматыцы – пытанням эканомікі, грамадства, палітыкі і міжнародных спраў. Арганізатарам канферэнцыі зʼяўляецца Інстытут усходніх даследаванняў.

IAR PR/нг