Беларуская Служба

Інфляцыя ў Польшчы дасягнула рэкордных значэнняў за мінулыя 25 гадоў

01.10.2022 09:11
Рост цэнаў на харчаванне і безалкагольныя напоі паскорыўся да 19,3% супраць 16,1% у жніўні.
GUS przedstawił najnowsze dane dotyczące sprzedaży detalicznej
GUS przedstawił najnowsze dane dotyczące sprzedaży detalicznejShutterstock/Grand Warszawski

Інфляцыя ў верасні 2022 года, паводле аператыўнай ацэнкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, склала 17,2% у гадавым вымярэнні, а ў параўнанні з папярэднім месяцам – 1,6%. Гэта самы высокі паказчык з лютага 1997 года. Інфляцыя зноў перавысіла прагнозы эканамістаў, пішуць на партале money.pl.

Інфляцыя ў жніўні 2022 года, паводле канчатковых падлікаў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, склала 16,1%.
Прадстаўленыя дадзеныя – гэта папярэднія вылічэнні. Поўных дадзеных за верасень давядзецца чакаць да 14 кастрычніка. Тады Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе поўную структуру інфляцыі.

Пакуль вядомая толькі дынаміка росту цэнаў па асноўных катэгорыях. Такім чынам, рост цэнаў на харчаванне і безалкагольныя напоі паскорыўся да 19,3% супраць 16,1% у жніўні.

эж


40 працэнтаў палякаў восенню не плануюць буйных выдаткаў

20.09.2022 08:45
Палякі адмаўляюцца ад большых выдаткаў з-за інфляцыі і звязанай з ёй нявызначанасці, кажуць эксперты.

Урад чакае росту эканомікі ў 2023 годзе на 3,8%, але прызнае, што гэта «няпростая задача»

27.09.2022 18:57
Улады прызнгаюць, што гэта няпростая задача, «асабліва ва ўмовах санкцыйнага бязмежжа», разбураных эканамічных сувязяў.

Савет міністраў прыняў праект дзяржаўнага бюджэту на 2023 год

28.09.2022 12:10
Праект прадугледжвае, што даходы дзяржавы складуць 604,4 млрд. злотых, а выдаткі – 669,4 млрд. злотых.