Беларуская Служба

Пасля расійскіх удараў па ўкраінскіх гарадах Дуда і Зяленскі абмеркавалі далейшую ваенную падтрымку Украіны

10.10.2022 17:53
Варшава і Кіеў працуюць над павелічэннем міжнароднай падтрымкі Украіны, умацаваннем абароназдольнасці краіны і над ізаляцыяй Расіі на міжнароднай арэне.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Tomasz Bidermann

Пасля хвалі расійскіх удараў па ўкраінскіх грамадзянскіх аб'ектах прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда і Украіны Уладзімір Зяленскі правялі перамовы, прысвечаныя далейшай ваеннай падтрымцы Украіны і далейшай ізаляцыі Расіі на міжнароднай арэне.

Уладзімір Зяленскі пасля перамоў сказаў, што ён будзе каардынаваць свае дзеянні з прэзідэнтам Анджэем Дудам. Украінскі лідар падкрэсліў, што Варшава і Кіеў працуюць над павелічэннем міжнароднай падтрымкі Украіны, умацаваннем абароназдольнасці краіны і над ізаляцыяй Расіі на міжнароднай арэне.

Раней міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў падкрэсліў маральную слабасць расіян, якія наносяць удары па грамадзянскіх абʼектах і мірных жыхарах. Паводле яго, абстрэлы ўкраінскіх гарадоў – гэта «доказы неверагоднага варварства» Расіі.

в