Беларуская Служба

Пасол Украіны ў Польшчы заклікаў Захад не пакідаць без рэакцыі абстрэл украінскіх гарадоў

10.10.2022 19:28
Украінскі дыпламат падкрэсліў, што, падвяргаючы атакам мірных жыхароў, Расія звяртаецца да актаў дзяржаўнага тэрарызму.
               . 10  2022
Пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч падчас сустрэчы з польскімі журналістамі на тэрыторыі пасольства ў Варшаве. 10 кастрычніка 2022 года PAP/Radek Pietruszka

Масіраваны ракетны абстрэл ўкраінскіх гарадоў – гэта прыкмета агоніі пуцінскага рэжыму, сказаў пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч.

Украінскі дыпламат падкрэсліў, што, падвяргаючы атакам мірных жыхароў, Расія звяртаецца да актаў дзяржаўнага тэрарызму. Васіль Зварыч заклікаў міжнародную супольнасць не пакідаць без рэакцыі сённяшнія падзеі.

«Пуцінскі рэжым падвяргае тэрарыстычным нападам аб'екты грамадзянскай інфраструктуры. Напярэдадні зімы ён імкнецца да таго, каб пазбавіць украінцаў электра-і водазабеспячэння. Я заклікаю ўвесь дэмакратычны і цывілізаваны свет сумесна супрацьстаяць такому варварству, неадкладна прызнаць Расію тэрарыстычнай краінай і ўзмацніць супраць яе санкцыі», – сказаў пасол Украіны ў Польшчы.

Васіль Зварыч дадаў, што мэтай узмацнення санкцый павінна быць недапушчэнне гандлю, каб пазбавіць Расію фінансавых рэсурсаў для вядзення вайны. Ён таксама заклікаў Захад надалей аказваць Украіне вайсковую дапамогу.

вс