Беларуская Служба

Міністр абароны: Аснашчэнне арміі тэхнікай з Паўднёвай Карэі істотна павялічыць яе баяздольнасць

20.10.2022 10:02
Першыя пастаўкі паўднёвакарэйскай зброі накіроўваюцца ў Польшчу.
Міністр абароны Марыюш Блашчакфота: PAP/Marcin Obara

Віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў, што аснашчэнне Войска Польскага тэхнікай з Паўднёвай Карэі, у тым ліку пускавымі ўстаноўкамі Chunmoo, істотна павялічыць баяздольнасць арміі.

Марыюш Блашчак паведаміў Польскаму радыё, што першыя пастаўкі паўднёвакарэйскай зброі накіроўваюцца ў Польшчу. Паводле яго слоў, у гэтым годзе ў краіну будзе пастаўлена 10 танкаў К2, а таксама плануецца пастаўка 24 гарматных гаўбіц К9. Кіраўнік Мінабароны нагадаў, што ўчора было падпісана пагадненне аб закупцы 288 пускавых установак K239 Chunmoo. Гэта паўднёвакарэйскія аналагі амерыканскага HIMARS.

- Аснашчэнне Войска Польскага такой зброяй, артылерыйскай зброяй далёкага дзеяння, гэта, несумненна, скачок з пункту гледжання магчымасцяў Войска Польскага ў плане магчымасці эфектыўнай абароны. Гэта прарыў.

Пускавыя ўстаноўкі K239 Chunmoo могуць страляць снарадамі рознага калібру. Яны здольныя паражаць цэлі на адлегласці да 300 кіламетраў. Паводле кантракту, пускавыя ўстаноўкі будуць устаноўленыя на польскіх грузавых аўтамабілях Jelcz, таксама польскай вытворчасці будзе тэхніка камандавання, аховы і боепрыпасаў.

IAR PR/нг