Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Выдаткоўваем мільярды на ўзбраенне, каб нас не прымусілі размаўляць па-расійску

20.10.2022 13:27
Польскі лідар удзельнічае ў Крыніцкім форуме.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на форуме ў Крыніцыфота: PAP/Grzegorz Momot

Разрыў з камуністычнай сістэмай у сувязі з мірнымі дэмакратычнымі зменамі 1989 года быў вялікім поспехам Польшчы. Пра гэта прэзідэнт Анджэй Дуда казаў падчас кангрэсу «Krynica Forum '22 – Рост і рэканструкцыя» у мясцовасці Крыніца-Здруй.

У сваёй прамове прэзідэнт адзначыў, што польская інфраструктура і эканоміка значна развіліся за апошнія 30 гадоў, нягледзячы на некаторыя недахопы, звязаныя з палітычнымі зменамі. Ён казаў таксама пра дапамогу Украіне, паколькі Польшча прымае ўцекачоў з гэтай краіны, а таксама пра мадэрнізацыю польскай арміі.

- Гэта прыкра, што замест на службу аховы здароўя і адукацыю, нам прыходзіцца выдаткоўваць мільярды на ўзбраенне. Але такая рэчаіснасць, каб нас не прымусілі, каб не прымусілі нас у школе размаўляць па-расійску.

Больш за дзвесце спікераў удзельнічаюць у ста дваццаці дыскусіях на Крыніцкім форуме, які пачаўся ўчора і працягнецца да заўтра. У дэбатах прымаюць удзел прадстаўнікі ўлады, мясцовага самакіравання, бізнесу і навукі. Мерапрыемства прайшло пад ганаровым патранатам прэзідэнта Анджэя Дуды.

IAR PR/нг