Беларуская Служба

Рознічны таваабарот павялічыўся, але інфармацыя аб вытворчасці несуцяшальная

21.10.2022 11:23
Галоўна статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала апошнюю статыстыку па названых пунктах.
КалькулятарPhoto: stevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

Рознічны тавараабарот у верасні ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 4,1 працэнта. Такія звесткі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Інфармацыя аб продажах лепшая за чаканні рынку, лічыць галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк. Ён адзначае, што апублікаваныя дадзеныя добрыя, асабліва з улікам эканамічнага кантэксту высокай інфляцыі, дрэнных настрояў спажыўцоў і высокіх працэнтных ставак.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама праінфармавала, што аб'ём будаўніча-мантажнай прадукцыі ў супастаўных цэнах у верасні павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 0,3 працэнта.

Пётр Буяк падкрэсліў, што інфармацыя аб вытворчасці несуцяшальная. Паводле яго слоў, неспрыяльныя паказчыкі будаўніцтва абумоўлены, у тым ліку, няўпэўненасцю інвестараў, высокімі цэнамі на энерганосьбіты і высокімі працэнтнымі стаўкамі. Эканаміст падкрэсліў, што гэтыя фактары абмяжоўваюць інвестыцыйную актыўнасць кампаній.

ав

Эксперты: У бліжэйшыя месяцы рост цэнаў у крамах запаволіць

11.10.2022 12:10
У бліжэйшыя месяцы адбудзецца спад спажывання – палякі пачнуць эканоміць, лічыць спецыялісты.