Беларуская Служба

У Польшчы завершыліся пастаўкі спецаўтамабіля для дэсантнай брыгады (ВІДЭА)

31.10.2022 18:03
Аўтамабіль AERO – гэта распрацоўка кансорцыуму польскіх прыватных фірмаў.
 AERO
Аўтамабіль AEROYouTube/6BPD/screen

Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміла пра завяршэнне паставак аўтамабіляў AERO для 6-й паветрана-дэсантнай брыгады Узброеных сіл Польшчы. Агулам у брыгаду трапіла 80 аўтамабіляў і 120 спецыяльных прычэпаў. Міністэрства паведаміла, што аўтамабілі AERO прайшлі паспяховую праверку як падчас вучэнняў, так і падчас міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы год таму.

Кантракт на пастаўкі AERO для ВДВ Польшчы быў падпісаны ў 2018 годзе. Агульная сума кантракту склала амаль 8 млн еўра.

Аўтамабіль AERO – гэта распрацоўка кансорцыуму польскіх прыватных фірмаў. Машына пабудаваная на платформе аўтамабіля Toyota Land Cruiser. Аўтамабілі AERO прызначаныя для дэсантавання з транспартных самалётаў Lockheed C-130E Hercules і CASA C-295M, якія знаходзяцца на ўзбраенні ВПС Польшчы.

вс