Беларуская Служба

Генсакратар PiS: У бліжэйшыя тыдні мы прэзентуем рашэнні, якія зніжаюць алкагалізм

09.11.2022 08:32
Z danych Państwowej Agencji Rozwiązywania Problemów Alkoholowych wynika, że w Polsce od alkoholu uzależnionych jest około 900 tysięcy osób.
Z danych Państwowej Agencji Rozwiązywania Problemów Alkoholowych wynika, że w Polsce od alkoholu uzależnionych jest około 900 tysięcy osób.metodej/Shutterstock

Генеральны сакратар партыі «Права і справядлівасць» (PiS) Кшыштаф Сабалеўскі (Krzysztof Sobolewski) паведаміў Польскаму радыё, што кіруючая партыя падрыхтуе захады, каб зменшыць праблему алкагалізму ў Польшчы. Ён адзначыў, што па гэтым пытанні ўжо прынятыя папярэднія рашэнні.

Падрабязнасці стануць вядомыя, калі законапраект будзе ўнесены ў Сейм, што адбудзецца ў бліжэйшыя тыдні.

Кшыштаф Сабалеўскі сказаў, што гэтыя дзеянні сведчаць аб тым, што PiS не прымяншае вялікай сацыяльнай праблемы алкагалізму. Ён дадаў, што рашэнні, якія будуць падрыхтаваны, стануць эфектыўным інструментам для зніжэння гэтай праблемы.

Паводле звестак Дзяржаўнага агенцтва па вырашэнні праблем, звязаных з алкаголем, у Польшчы каля 900 тысяч чалавек залежныя ад алкаголю. Іншыя даследаванні кажуць, што ад злоўжывання алкаголем пакутуюць 2,5 мільёна палякаў. Паводле ацэнак, у Польшчы ў сем'ях з праблемамі алкаголю пражывае да 4 мільёнаў чалавек, у тым ліку 2 мільёны дзяцей.

IAR / вх