Беларуская Служба

У Любліне ўшанавалі памяць ахвяраў Вялікага Галадамору ва Украіне

26.11.2022 17:30
У 1932-1933 гадах справакаваны савецкімі ўладамі голад ва Украіне забраў, паводле гісторыкаў, больш за 4 мільёны ахвяраў.
.
.kropekk_pl/pixabay.com/CC0

У суботу пасля абеду ў Любліне з 16.15 на гадзіну спынілася асвятленне элементаў будынкаў, фантанаў, дрэваў і часткі ліхтароў на Літоўскім пляцы ў Любліне. Такім чынам мэрыя гораду ўшанавала памяць ахвяраў Вялікага Галадамору ва Украіне.

Анна Чырвонка з прэс-службы мэрыі Любліна паведаміла, што горад далучыўся да сусветнага святкавання 89-й гадавіны гэтай падзеі. У горадзе прайшла акцыя памяці
і ўскладанне кветак да Помніка ахвярам Галадамору. Удзельнікі ўрачыстасці запалілі сімвалічныя свечкі, якія былі размешчаныя ў выглядзе крыжа, каб ушанаваць памяць усіх бязвінных ахвяраў Галадамору.

У 1932-1933 гадах справакаваны савецкімі ўладамі голад ва Украіне забраў, паводле гісторыкаў, больш за 4 мільёны ахвяраў. Галадамор запомніўся ўкраінцам як генацыд, накіраваны на знішчэнне іх народа імперыяй, якая заваявала іх зямлю.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў з Савецкага Саюза ішла толькі цьмяная інфармацыя пра маштабы трагедыі жыхароў Украіны. Толькі ў канцы 1980-х гадоў з'явілася магчымасць ушанаваць памяць ахвяр гэтага злачынства і растлумачыць некаторыя яго абставіны. З 2004 году ў чацвёртую суботу лістапада ва Украіне адзначаецца Дзень памяці ахвяраў галадамору і рэпрэсій.

ав